Nintendo DS

Афіцыйная эмблема Nintendo DS
Nintendo DS
Распрацоўшчык Nintendo
Вытворца Nintendo
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Сёмае
Дата выхаду Сцяг ЗША 21 лістапада 2004
Сцяг Японіі 2 снежня 2004
Сцяг ЕС 11 сакавіка 2005
Прададзена штук 154 020 000[1]
Носьбіт Гульнявая карта Nintendo DS
Анлайн-сэрвіс Nintendo Wi-Fi Connection[d]
Бэстсэлер New Super Mario Bros. (30,80 млн. экз.)
Папярэднік Game Boy Advance
Паслядоўнік Nintendo 3DS
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Nintendo DS (скарочана NDS або DS) — кішэнная гульнявая прыстаўка кампаніі Nintendo пасля Game Boy Advance. Кансоль была выпушчана ў 2004 годзе ў Канадзе, ЗША і Японіі.

Nintendo DS мае раскладны дызайн з двума сэнсарнымі вадкакрысталічнымі экранамі, што выкарыстоўваецца ў многіх гульнях. Спецыяльнае пакрыццё экрана забяспечвае зносаўстойлівасць, а дадатковы да кансолі стылус мацуецца на задняй панэлі. Кансоль мае ўбудаваны мікрафон, які выкарыстоўваецца ў некаторых гульнях для падачы галасавых каманд або абмену галасавымі паведамленнямі з іншымі кансолямі. Nintendo DS падтрымлівае стандарт бесправадной сувязі IEEE 802.11 (Wi-Fi), што дазваляе арганізаваць адначасовае падлучэнне 16-ці кансоляў, размешчаных на адлегласці да 10-30 метраў адзін ад аднаго.

Стэрэагук Nintendo DS забяспечвае эфект «гук вакол» (англ.: surround sound), падтрымліваецца выкарыстанне стэрэаслухавак са стандартным раздымам TRS. Арыгінальнае гарнітура пастаўляецца з мікрафонам.

З 26 студзеня 2006 даступная новая версія кансолі — Nintendo DS Lite, які адрозніваецца меншымі памерамі, палепшаным дызайнам, а таксама яскравымі экранамі. 2 кастрычніка 2008 у Токіа была анансаваная Nintendo DSi — трэцяя мадэль сямейства Nintendo DS.

  1. https://www.nintendo.co.jp/ir/en/finance/hard_soft/index.html Праверана 10 мая 2022.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne